Рэзюмэ

Aus Westmärker Wiki
Zur Navigation springen Zur Suche springen
De.png Zusammenfassung Pl.png Streszczenie Ua.png Резюме Fr.png Résumé Lv.png Kopsavilkums Lt.png Santrauka By.png Рэзюмэ Ru.png Синопсис Gb.png Abstract

Герберт Шрёдтэр нарадзіўся ў 1910 годзе ў Берліне. З 1940 па 1945 год ён служыў у арміі добраахвотнікам, пазней, у якасці лейтэнанта і камандзіра кулямётнай роты. У асноўным ён ваяваў у Умані, у Славянскім раёне, пад Нікапалем і ў Курляндыі.

З 1940 па 1944 год ён быў старшым сяржантам і камандзірам узвода 477-ога пяхотнага палка ( 257-я пяхотная дывізія, змяняючая корпусную прыналежнасць, галоўным чынам 17-ая армія або 1-ая танкавая армія, група армій “Поўдзень”). З 21. чэрвеня 1941 года ён прыймаў удзел у аперацыі Барбароса ў складзе акупацыйных войск у Польшчы. Ваюючы у “Уманьскім катле”, пераважна ў рэзерве камандуючага саставу, без асаблівага ўдзелу ў баявых дзеяннях, ён дайшоў да ракі Северскі Данец. Узімку 1941-1942 гадоў ён ваяваў каля Славянску, за што быў узнагароджаны Жалезным крыжом 2 класа, сярэбраным нагрудным знакам штурмавой пяхоты, а таксама Ўсходнім медалём. У хуткім часе пасля пачатку летняга наступлення ў 1942 годзе дывізія была пераведзена у Францыю для адпачынку і абароны прыбрэжных раёнаў. Там яму было прысвоена званне лейтынанта. У 1943 годзе дывізія была зноў адпраўлена ў Славянск, у якім у той час ужо пачалося адступленне. Пасля ранення і знаходжання ў шпіталі на радзіме, дзе ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, ён служыў у Нікапале. Там ён быў зноў на той момант у трэці раз паранены, з прычыны чаго атрымаў сярэбраны нагрудны знак “За раненне”. Такім чынам яму не давялося быць сведкам знішчэння яго дывізіі ў Румыніі. У 1944 годзе ён ажаніўся. З 1944 па 1945 год ён узначальваў 3-ю роту 410-ага кулямётнага батальёну ( 10-ы армейкі корпус, 18-ая армія, група армій “Курляндыя”) у раёне Ліепаі, дзе ён быў павышаны да старшага лейтынанта і ўзнагароджаны Жалезным крыжом першага класа і нагрудным знакам у бронзе “За блізкі бой”. З 1945 па 1949 год ён знаходзіўся ў савецкім палоне ў Рызе, Смаленску і Барысаве.

Свой дзённік ён пакінуў у 1944 годзе на радзіме, але ў час уцёкаў яго сям’і рукапіс быў страчаны. У няволі ён аднавіў яго і потайкам прывез да дому.

(Пераклад: Maya Peters)